1.12.2016г. Гадзіна праблемных пытанняў "Пачні з сябе - жыві бяспечна"

       У філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшла гадзіна праблемных пытанняў "Пачні з сябе - жыві бяспечна», прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам. 
 


Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава "Пачні з сябе - жыві бяспечна». Таксама быў прагледжаны дакументальны фільм «Што такое ВІЧ і СНІД?». Атрыманыя веды было прапанавана замацаваць  віктарынай «Нашы веды аб ВІЧ/ СНІД».