23.12.2016г. Навагодняе свята "Зімовая казка"

     У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, прайшло навагодняе свята “Зімовая казка”. Удзельнікі азнаёміліся з выставай кніг і перыядычных выданняў "Зімы цудоўныя матывы". Пазнавальная гадзіна "Пра Новы год і навагоднія традыцыі" пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята, традыцыямі святкавання, навагодняй ёлкай, Дзедам Марозам і яго ўнучкай Снягуркай. Гульня - віктарына "Хто ўсё ведае пра Новы год?", дапамагла раскрыць далягляд і творчыя здольнасці навучэнцаў. Навагоднія прыгоды прайшлі весела і з карысцю.