27.12.2016г. Забаўляльная праграма "У свеце казак і цудаў"

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Сонейка” адбылася забаўляльная праграма  “Ў свеце казак і цудаў”. Праграма складалася з васьмі тураў: “Чый гэта партрэт”, “Угадай казку”, “Знайдзі аўтара казкі”, “Казачная пантаміма”, “Чый казачны прадмет”, “Угадайка”, “Бліц-конкурс” і інш. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у казачных конкурсах і адказвалі на пытанні віктарын.