11.01.2017г. Этыкет–клас “Чароўныя словы”

    11 студзеня з’яўляецца адной з самых «ветлівых» дат у годзе - адзначаецца Міжнародны дзень "дзякуй".
 


  У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў этыкет–клас “Чароўныя словы”. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці старэйшай групы дзіцячага сада. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, значэннем ветлівых слоў, з правіламі паводзін. Была праведзена гульнявая праграма: “даскажы славечка”, “чароўнае дрэва”, “загадкі з ветлівым адказам”.