12.01.2017г. Сустрэча аматарскага гуртка «Чамучкі»


    Бібліятэкар філіяла «Конюховская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла чарговую сустрэчу аматарскага гуртка «Чамучкі» «Чароўныя словы». На сустрэчы хлопцы і дзяўчынкі пазнаёміліся з чароўнымі словамі, праслухалі і абмеркавалі казку «Тры чароўных словы», адказалі на пытанні з кніжкі «Ветлівыя словы», атрымалі ў падарунак вясёлыя ўсмешлівыя карцінкі, якія з задавальненнем размалявалі. У канцы сустрэчы дзеці ўсе разам паўтарылі словы «Дзякуй», «Прабачце», «Добры дзень», «Да пабачэння».