14.01.2017г. “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць”

      Бібліятэкары філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” правялі ўрок інфармацыйнай культуры “Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць”. Наведвальнікам была прадстаўлена кніжная выстава “З гісторыі нашай старонкі”. Бібліятэкар пазнаёміў з гісторыяй узнікнення кніг і пісьменнасці. Было праведзена апытанне прысутных, якое паказала што дзеці добра ведаюць тых, хто пакінуў след у гісторыі беларускага народа - Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Сымон Будны, Францыск Скарына, Янка Купала, Якуб Колас і інш.