14.01.2017г. Святочная праграма “Калядныя сустрэчы”

    Бібліятэкары філіяла “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” сумесна з філіялам па культурна–дасугавай дзейнасці аг.Малая Бераставіца і Макараўцы, а таксама з навучэнцамі ДУА "Макараўская сярэдняя школа" наведалі аддзяленне кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў у аг.Макараўцы. Была праведзена святочная праграма “Калядныя сустрэчы”. Удзельнікі павіншавалі прысутных са Старым Новым годам, арганізавалі тэатралізованае каляднае прадстаўленне. Гучалі шчадроўскія і калядныя песні, якія ўслаўляюць гаспадара і яго сям’ю. А на прыканцы сустрэчы ўдзельнікі падаравалі салодкія пачастункі.