14.01.2017г. Ранішнік “Свят вечар Ражства Хрыстова”


   У духоўна – асветніцкім цэнтры імя Еўфрасінні Полацкай адбыўся ранішнік “Свят вечар Ражства Хрыстова”. Мэтай мерапрыемства было знаёмства з народнымі традыцыямі і абрадамі, далучэнне дзяцей да культуры свайго народа. Удзельнікі царкоўнай школы падрыхтавалі і прадэманстравалі традыцыйны беларускі абрад калядавання. Калядаванне - гэта традыцыйны звычай хаджэння па хатах з выкананнем велічальных калядных песень, тэатралізаванных сцэнак. Пасля ранішніка дзеці з задавальненнем прайшлі з калядой па хатах. Усе былі задаволены прыгажосцю беларускага абрада, радасным настроем калядных спеваў.