18.01.2017г. Прафілактычная гутарка “Правілы дарожнага руху – закон для ўсіх”

      У філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла прафілактычная гутарка “Правілы 
дарожнага руху – закон для ўсіх” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Дзеці мелі магчымасць не толькі пачуць пра бяспечныя паводзіны на дарогах, але і наглядна ўбачыць, як трэба сябе правільна паводзіць пераходзячы вуліцу. Да мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі мультымедыйную прэзентацыю “Правілы юных пешаходаў”. На прыканцы мерапрыемства прысутныя прынялі ўдзел у віктарыне “Як сябе паводзіць на дарозе”.