20.01.2017г. Літаратурны партрэт “Жыццё і песня - народу”

   
    У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў літаратурны партрэт “Жыццё і песня народу” (да 125-годдзя з дня нараджэння Рыгора Шырмы). Бібліятэкар распавяла пра творчую дзейнасць пісьменніка, стварэнне адзiнага на Беларусi музея Рыгора Шырмы. На сустрэчы гучалі паэтычныя радкі, прысвечаныя выдатнаму майстру. Падчас мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм пра жыццё і дзейнасць Рыгора Шырмы.