23.01.2017г. Калядная сустрэча “Мы славім Ражство!”

    Цёпла і радасна прайшла ў раённай бібліятэцы Калядная сустрэча “Мы славім Ражство!” для ўдзельнікаў жаночага клуба “Паклічу сяброў”.
    Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй святаў Ражства і Хрышчэння Хрыстова, народнымі традыцыямі і звычаямі. На працягу вечара прысутныя чыталі вершы, адгадвалі загадкі, спявалі калядныя песні, жартавалі, ўдзельнічалі ў конкурсах. На завяршэнне святочнай імпрэзы ўсіх удзельнікаў чакаў сюрпрыз – невялікія навагоднія падарункі.