Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

27.01.2017г. Вечар памяці "Ніколі больш ..."

 
 
  Халакост (вогненная ахвяра) – адна з буйнейшых этнапалітычных трагедый у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 27 студзеня 1945 года адбылося вызваленне вязняў канцлагера Асвенцым, дзе большасць знішчаных у крэматорыях людзей былі яўрэямі. Вось чаму 1 лістапада 2005 года Генеральнай Асамблеяй ААН было прынята рашэнне аб’явіць гэты дзень Міжнародным днём памяці ахвяр Халакосту.  


      У філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка" прайшоў вечар памяці "Ніколі больш ...". 
Падлеткі, якія прыйшлі на мерапрыемства мелі магчымасць пачуць пра жудасныя падзеі, якія адбываліся ў час вайны ў нацысцкім канцлагеры Асвенцым. Быў паказаны дакументальны фільм "Блакадны Ленінград"..