28.01.2017г. Урок інфармацыйнай культуры “У свеце перыёдыкі”

     У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей прайшоў урок інфармацыйнай культуры “У свеце перыёдыкі”. Увазе прысутных былі прадстаўлены часопісы і газеты: “Вясёлка”, “Незнайка”, “Винни и его друзья”, “В гостях у сказки”, “Юный спасатель”, “Детская газета” і іншыя. Займальнае выкладанне матэрыялу, маляўнічыя ілюстрацыі робяць падарожжа па старонках перыядычных выданняў цікавым і пазнавальным.