28.01.2017г. Казачнае падарожжа "Любімыя з дзяцінства старонкі"

   У філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло казачнае падарожжа "Любімыя з дзяцінства старонкі", прысвечанае творчасці Братоў Грым. Дзеці прагледзелі прэзентацыю пра жыццё і творчасць вядомых нямецкіх казачнікаў. Таксама яны паўдзельнічалі ў віктарыне, скончылася мерапрыемства праглядам мультфільма «Храбрый портняжка».