9.01.2017г. "Сябруйце з Вясёлкай" падарожжа па старонках дзіцячага часопіса "Вясёлка"

Сёння ў філіяле "Малабереставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" адбылося незвычайнае падарожжа па часопісе маленькіх беларусаў пад назвай “Сябруйце з “Вясёлкай”. 
Старэйшаму беларускаму часопісу для дзяцей – “Вясёлцы” – у гэтым годзе споўнілася 60 год. Творы з гэтага выдання ўваходзяць у падручнікі, а дзеткі гэтак жа, як і мінулыя пакаленні, з цікавасцю гартаюць старонкі часопіса.










Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення часопіса, пра яго першага адказнага рэдактара, класіка беларускай дзіцячай літаратуры Васіля Вітку, а таксама пра дасягненні часопіса.
Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у падарожжы па рубрыкам часопіса: “Наша спадчына”, “Музей “Вясёлкі”, “Упершыню ў “Вясёлцы”, “Школа “Вясёлкі”, “Школа Грошыка”, “Чароўны куфэрак”, “Крышку пра кніжку” і інш. На прыканцы дзеці наведалі сайт “Вясёлкі”, інтэрнэт-рэсурс прапануе наведвальнікам пазнаёміцца з мірам часопіса: вершамі, казкамі, малюнкамі. Тут чытачы знойдуць відэа з усіх мерапрыемстваў, у якіх “Вясёлка” прымае ўдзел.