6.01.2017г. Гутарка "Свет Каляднай зоркі"

      Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла гутарку для дзяцей Масалянскага яслей-сада “Свет Каляднай зоркі”. Дзеці дазналіся, што адным з самых старажытных зімовых святаў з’яўляюцца Каляды. А песні, што выконваліся ў гэты час, называлі калядкамі. Калядоўшчыкі апраноўваліся ў розных звярэй: казу, мядзьведзя і.г.д. Бралі калядную зорку і хадзілі па хатах. Яны спявалі беларускія народныя песні, расказвалі прымаўкі, прыказкі, жарты, загадвалі загадкі.