Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

Удзельнікі аматарскага аб'яднання "Дамавічок" на XXIV міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы і на прэзентацыі новай кнігі Уладзіміра Ліпскага “Я помню ўсё…” у Мінску


   10 лютага, па запрашэнню рэдакцыі часопіса “Вяселка”, супрацоўнікі філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” і ўдзельнікі аматарскага аб'яднання "Дамавічок" пабывалі ў г. Мінску на XXIV міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы і на прэзентацыі новай кнігі Уладзіміра Ліпскага “Я помню ўсё…”. Удзельнікі аматарскага аб’яднання былі  ўзнагароджаны падзячнымі лістамі і падарункамі за плённае супрацоўніцтва з часопісам “Вяселка”. Таксама Уладзімір Ліпскі падараваў сваю кнігу “Я помню ўсё..” з аўтарскім подпісам. 
       «Я помню ўсё ...» - новая кніга з серыі «Бібліятэка часопіса "Вясёлка "» (укладальнікі Уладзімір Ліпскі і Мікола Чарняўскі). У кнізе сабраны балючыя ўспаміны вядомых беларускіх пісьменнікаў - «дзяцей вайны». І гэта не толькі цудоўная проза, але і высокі духоўна-маральны камертон. Слухаючы гісторыі з кнігі, якія прыводзіў пісьменнік Уладзімір Ліпскі, дзеці заміралі і шырока раскрывалі вочы, а твары ў іх пры гэтым былі ўважлівымі і сур'ёзнымі. Зацікавіць сучасных маленькіх чытачоў такой няпростай тэмай бывае складана, але Уладзімір Сцяпанавіч з гэтым упэўнена справіўся.