


Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй і традыцыямі
свята. Удзельнікі імпрэзы актыўна ўдзельнічалі ў забаўных конкурсах, адказвалі
на пытанні віктарыны, складалі разам з бібліятэкарамі арыгінальныя віншаванні.
Свята прайшло ў цёплай і радаснай атмасферы. На завяршэнне імпрэзы ўсе
ўдзельнікі клуба атрымалі валянцінкі-сюрпрызы і салодкія пачастункі.