16.02.2017г. Сустрэча “Афганістан - наша памяць і боль”


З нагоды  Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі для старшакласнікаў сярэдняй школы сустрэчу з удзельнікамі баявых дзеянняў у Афганістане “Афганістан - наша памяць і боль”.
Перад прысутнымі выступіў удзельнік Афганскай вайны, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” С.М. Васіленка. Бібліятэкар коратка пазнаёміла дзяцей з гісторыяй вайны ў Афганістане і літаратурай, прысвечанай гэтай тэме і прадстаўленай на кніжнай выставе “Афган – полымя вайны”.