2.02.2017г. Пазнавальна-экалагічная гадзіна “Беларускія балоты – багацце нашай краіны” (да Сусветнага дня водна-балотных абшараў)

     
   Да Сусветнага дня водна-балотных абшараў у філіяле "Малабереставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" адбылася пазнавальна-экалагічная гадзіна “Беларускія балоты – багацце нашай краіны”. На сустрэчы дзеці даведаліся пра карысць балотных угоддзяў, іх значэнне ў прыродзе, пазнаёміліся з гісторыяй Рамсарской канвенцыі, з галоўнай ідэяй - "не нашкодзь". Удзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны "Свет водна-балотных угоддзяў", прымалі ўдзел у конкурсах “Аптэка на балоце” і “Таямнічыя расліны”, скончылася сустрэча праглядам дакументальнага фільма "Дыханне балот". Пасля сустрэчы дзеці з задавальненнем узялі дамоў кніжкі серыі “Скарбы Радзімы”, каб больш падрабязна даведацца пра беларускія балоты, азёры, рэкі і іх жыхароў.