2.02.2017г. Экалагічны урок “Рака Неман - чыстыя берагі”

   
У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў экалагічны урок “Рака Неман - чыстыя берагі”. Прысутныя даведаліся пра паходжанне назвы Немана, мелі магчымасць пачуць легенды і паданні пра паселішчы славян на берагах ракі, пра прыгажосць Немана. На прыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў с беларускімі аўтарамі, які ўзгадвалі Неман у сваіх творах.