У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў урок краязнаўства “Што я ведаю аб Беларусі”. У ходзе гаворкі мы імкнуліся паглыбіць веды вучняў аб сваёй Радзіме - Рэспубліцы Беларусь, выхаваць пачуццё глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый беларускага народа, да прыгажосці нашай зямлі. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне. А потым для іх была прадэмастравана мультымедыйная прэзентацыя “Мая цудоўная Беларусь”.