Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

9.02.2017г. Гадзіна карысных парад "Здароўе без таблетак і пілюль"

     

У філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла гадзіна карысных парад “Здароўе без таблетак і пілюль”. Прысутныя атрымалі карысныя і цікавыя парады па здароваму ладу жыцця. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Здароўе - гэта прыгажосць”.