18.03.2017г. Урок радзімазнаўства “Родная зямля - цудадзейная крыніца”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок радзімазнаўства “Родная зямля - цудадзейная крыніца”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся са знакамітымі людзьмі, якія праславілі наш Бераставіцкі край. Вялі размову пра родную зямлю, беражлівыя адносіны да спадчыны нашага краю.