Пры падтрымцы філіяла “Лішкаўская сельская бібліятэка” для ваенаслужачых пагранічнай заставы “Сямёнаўка” была арганізавана экскурсія ў ДУК "Музей Ваверкі" і Бераставіцкую раённую бібліятэку імя В.М.Кавалеўскага. Правялі экскурсію навуковы супрацоўнік музея Пацэнка М.І. і дырэктар бібліятэкі Марцішэвіч Т.Дз. З іх расказаў ваенаслужачыя даведаліся аб гісторыі Бераставіцкага краю, межы якога яны ахоўваюць і аберагаюць. Дадзенае мерапрыемства было прысвечана Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.