23.03.2017г. Літаратурнае падарожжа “У пошуках краіны дзіцячай казкі”


У філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло літаратурнае падарожжа “У пошуках краіны дзіцячай казкі”. Бібліятэка на час ператварылася ў казачнае царства. Усе госці гэтага царства адказвалі на пытанні віктарыны «Адгадай казачных герояў», разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах «Адгадай казку», «Казачны калейдаскоп». Была аформлена кніжная выстава і прайшоў агляд літаратуры «Усе казкі ў госці да нас». На прыканцы мерапрыемства дзеці прагледзелі казку.