23.03.2017 г. Экскурсія "Бераставіччына ў партрэтах і палотнах"

 
 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы для вучняў 6-7 класаў ДУА "Старадварэцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа" намеснік дырэктара Бераставіцкай раённай бібліятэкі Станкевіч С.В. правяла экскурсію "Гісторыя Бераставіччыны ў партрэтах і палотнах". Падчас якой дзеці даведаліся аб гісторыі мястэчка Бераставіца, аб яе уладальніках, аб помніках архітэктуры якія захаваліся да сённяшняга часу.