28.03.2017г. Адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. На сустрэчы прысутнічала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Пальяноўская Надзея Сяргееўна, якая павіншавала прысутных са святам кнігі. Пасля ўступных слоў прысутных чакала выстава-знаёмства з кніжнымі навінкамі “Добрыя кнігі – сябры назаўжды”. У ходзе конкурса “Вандроўка ў родную мову” школьнікі перакладалі на беларускую мову словы і словазлучэнні, прыдумвалі цікавыя сказы, чыталі вершы і ўрыўкі з апавяданняў беларускіх пісьменнікаў. Падчас літаратурнага змагання “Куфар з загадкамі” усе праявілі сябе смелымі, спрытнымі і кемлівымі.