25.03.2017г. Адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі пад назвай «Іх ведаюць. Іх любяць. Іх чытаюць»




У дні вясновых канікул ўся чытацкая супольнасць у нашай краіне адзначае Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Тыдзень дзіцячай кнігі - свята чытаючых хлопчыкаў і дзяўчынак, свята дзяцінства, свята для пісьменнікаў і бібліятэкараў. Не засталася ў старонцы і Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка, у якой 25 сакавіка адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай і  юнацкай кнігі пад назвай «Іх ведаюць. Іх любяць. Іх чытаюць».