29.03.2017г. Пасвячэнне ў чытачы "Перад намі цэлы свет"

У межах Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для першакласнікаў быў арганізаваны ранішнік, на якім яны сталі сапраўднымі чытачамі. Яны былі  пасвечаны ў чытачы. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны цікавыя пытанні і загадкі, на якія яны з задавальненнем адказвалі. Пасвячэнне ў чытачы дапамагло зразумець дзецям, што дзіцячая кніга – скарбонка ведаў, з якой пачынаецца шлях у дзівосны свет літаратуры.