30.03.2017г. Шоў-гульня “Героі любімых казак”


У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла шоў-гульня “Героі любімых казак”. Казкі- гэта цэлы свет, у якім можна падарожнічаць, свет у якім кожны можа стаць кім хоча і навучыцца чаму-небудзь новаму. Героі любімых казак запрасілі школьнікаў у складанае, поўнае прыгод і нечаканасцяў падарожжа, у ходзе якога дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, адгадвалі казачныя творы па малюнках, вершах, мелодыях, чароўных прадметах і дапамагалі казачным персанажам. Прысутныя  таксама пазнаёміліся з малазнаёмымі для іх казкамі, новымі кнігамі з фонда бібліятэкі.