Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

30.03.2017г. Слайд–гутарка «Будучыня нараджаецца сёння»


Бібліятэкар філіяла «Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сабрала сваіх юных чытачоў на слайд – гутарку «Будучыня нараджаецца сёння», прысвечаную Дню яднання Беларусі і Расіі. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй ўзнікнення свята, змаглі на прыкладах зразумець сілу адзінства дзвюх дзяржаў.