У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшлі гучныя чытанні «Аднойчы ў казцы», прысвечаныя 135–годдзю з дня нараджэння Карнея Чукоўскага. Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям аб жыцці і творчасці дзіцячага пісьменніка. Затым усе разам выбралі і прачыталі самыя любімыя казкі дзядулі Карнея.