15.04.2017г. Адкрыты дыялог «Навука ў прафесіі маіх бацькоў»


У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка», у межах Года навукі, адбыўся адкрыты дыялог «Навука ў прафесіі маіх бацькоў». Мерапрыемства прайшло пад дэвізам "Да навукі – праз кнігу”.




Прагляд электроннай прэзентацыі “Сцежкаю ведаў у свет адкрыццяў” даў магчымасць дзецям даведацца пра цікавыя факты з жыцця выдатных дзеячаў навукі. Самыя дапытлівыя прынялі ўдзел у віктарыне “Хачу ўсё ведаць” і паказалі вельмі добрыя веды і кемлівасць.Падчас мерапрыемства зрабілі выснову, што без навукі нічога не магчыма.