Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў філіяле
“Пагранічная сельская бібліятэка” экспануецца кніжная выстава “Святло
друкаванага слова”. Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі
наш славуты зямляк з Полацка, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у
Празе першую беларускую кнігу “Псалтыр”. Усе жадаючыя могуць азнаёміцца з
творамі прысвечанымі жыццю і дзейнасці першадрукара.