У філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло чарговае мерапрыемства ў межах абласной акцыі “Чытаем разам”. У 2017 годзе спаўняецца 500 гадоў з дня выхаду ў свет першай беларускай кнігі, якую выдаў наш суайчыннік Францыск Скарына, і менавіта яму прысвячалася мерапрыемства. пазнаёмілі Прысутныя пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Францыска Скарыны. Творы, прысвечаныя вядомаму дзеячу беларускай культуры, разам з дзецьмі, чыталі Лысевіч С.М., настаўнік мясцовай школы і бібліятэкар Шыпунова Т.П.