Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

22.04.2017г. Гульня-віктарына “Экалогія і мы” (да Сусветнага дня Зямлі)


Да Сусветнага дня Зямлі у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына “Экалогія і мы”. Наведвальнікі прымалі актыўны ўдзел  у  гульнях “Паэты”, “Збяры кветку”, разгадвалі загадкі пра поры года, пра жывёл, адказвалі на пытанні віктарыны “Дзіўнае побач” і “Замарочкі з бочкі”.