У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка прайшла гадзіна памяці “Гэта горкае слова Чарнобыль”. Удзельнікам мерапрыемства быў прадстаўлены відэаролік “20 фактаў аб Чарнобылі” у якім адлюстравалася гісторыя, фотаздымкі і каментарыі сведкаў таго дня, расказвалася пра задачы, што былі пастаўлены перад ліквідатарамі, людзьмі, якія працавалі падчас ліквідацыі аварыі. Асабліва ўразілі ўдзельнікаў мерапрыемства ўрыўкі з кнігі Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”.