Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

26.04.2017г. Мультымедыйная прэзентацыя “Чарнобыль: легенда, быль, падзея”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” была арганізавана кніжная выстава і адкрыты прагляд літаратуры “Чарнобыль у мастацкіх творах”. Таксама была паказана мультымедыйная прэзентацыя “Чарнобыль: легенда, быль, падзея”, з якой наведвальнікі даведаліся аб трагічным лёсе горада Прыпяць.