Пад такой назвай прайшоў 26 красавіка ў 15 гадзін
вечар памяці да Дня чарнобыльскай трагедыі на пагранічнай заставе “Сямёнаўка”. На
мерапрыемства былі запрошаны ваеннаслужачыя пагранічнай заставы “Русакі”. Адкрылася мерапрыемства “Луннай
санатай” Бетховена і на фоне гэтай музыкі вядучыя расказалі, што здарылася
менавіта ў гэты дзень – 26 красавіка 31 год таму назад, хто першым прыняў на
сябе удар па ліквідавацыі катастрофы.
Удзельнікі
аматарскіх аб’яднанняў “Юны сябар пагранічніка”, што працуюць пры філіяле “Лішкаўская
сельская бібліятэка” і філіяле “Па культурна-досугавай дзейнасці аг. Макараўцы”
чыталі вершы на фоне музыкі Э. Акуліна “Малітва”, прысвечаныя тэме Чарнобыля, а
таксама паказалі інсцэніроўку з паэмы С.Законнікава “Чорная быль”.
Напрыканцы мерапрыемства пад песню
“Малітва” ў выкананні “Песняроў” дзяўчаты на падносах, упрыгожаных берарускімі
рушнікамі раздалі свечкі. Усе, хто знаходзіўся ў зале трымаў у руках маленькую
запаленую свечачку, як сімвал памяці, смутку, болі, суперажывання і надзеі што
падобная трагедыя больш ніколі не паўторыцца.