У філіале “Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў пазнавальны ўрок “Кнігі - нашы сябры”.
Да ўвагі прысутных была прадастаўлена выстава, прысвечаная 500-годдзю
беларускага кнігадрукавання. Разам з бібліятэкарам дзеці адгадвалі загадкі,
адказвалі на пытанні віктарыны. Самыя маленькія чытачы змаглі пагуляць з кніжкамі-цацкамі.