7.04.2017г. Дзень здароўя "Здароўе згубіш - новае не купішь"

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбыўся Дзень здароўя. Наведвальнікаў чакала сур’ёзная размова пра здароўе “Здароўе згубіш - новае не купіш”.  Дзеці азнаёміліся з лекамі, вучыліся аказваць першую дапамогу пры параненнях, прынялі ўдзел у фізмінутцы, адказвалі на пытанні віктарыны "Я здароўе берагу - сам сабе дапамагу".