Пазнавальная гульня "Ў гасцях у матухны прыроды"

Да Міжнароднага дня птушак у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася пазнавальная гульня "Ў гасцях у матухны прыроды".  Незвычайнасць занятку ў тым, што наведвальнікі пабывалі ўдзельнікамі адразу некалькіх тэлевізійных гульняў  "Шчаслівы выпадак", "Зорная гадзіна", "Поле цудаў", "Што? Дзе? Калі?", "Велікалепная 7-ка", "Вуснамі немаўля" і інш. 


Задача ўдзельнікаў абраць карткі з малюначкамі, каб супернікі не бачылі і складаць загадкі, апісанне, апавяданне, прыказкі і прымаўкі да іх. На прыканцы была абрана самая ўважлівая, кемлівая і творчая асоба, ею стала Макулік Ілона вучаніца 4 класа. У адказах на пытанні ўдзельнікам дапамаглі кніжкі серыі “Маленькі прафесар”.