Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.
         

4.04.2017г. Аматарскае аб'яднанне "Чамучкі"

У філіяле «Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Чамучкі». Дзеці наведалі выставу «Падарожжа па літаратурных прасторах», пабывалі на астравах «Ведаў», «Здароўя», «Тэхнікі». Больш за ўсё дзецям спадабаўся востраў «Чукоўскага», на ім юныя чытачы даведаліся аб дзіцячым пісьменніке і праслухалі казку «Майдадыр».