06.05.2017 г. Дзень інфармацыі "Мужнасці вечны агонь"


  Напярэдадні Дня Перамогі ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў Дзень інфармацыі “Мужнасці вечны агонь”. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі  акцыю “Чытаем кнігі аб вайне!” . 


   У рамках акцыі адбылася прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Вялікая Перамога”, прысвечанай Дню Перамогі, падчас якой наведвальнікам бібліятэкі былі прадстаўлены найноўшыя выданні, прысвечаныя гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.