У філіяле “Малабераставіцкая інтэгрыраваная сельская
бібліятэка” прайшоў дзень памяці “Вялікай Пабедзе прысвячаецца”. Да ўвагі
наведвальнікаў была прапанава кніжная выстава “Пісьменнікі аб
вайне”, шырока вядомых аўтараў: В.Быкава, С Алексіевіч, Б.Васільева, І. Сяркова
і інш. Таксама прысутныя праглядзелі мультымедыйную прэзентацыю “Вялікая
Айчынная вайна 1941-1945”, мэтай якой было паказаць, што Вялікая Айчынная вайна была гераічным подзвігам усяго савецкага народа, а подзвігі герояў фронта і тылу - гэта вялікі прыклад для пераймання ўзору
мужнасці, стойкасці, патрыятызму. Малодшыя школьнікі
актыўна малявалі малюнкі, прысвечаныя
Вялікай Пабедзе. На прыканцы сустрэчы прысутныя прынялі удзел у
гістарычнай гульне-віктарыне “Знаўцы гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945”.