16.08.2017г. Гучныя чытанні “На лаўцы летнім днём у рукі кніжку мы возьмем”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “На лаўцы летнім днём у рукі кніжку мы возьмем”. Сустрэча праходзіла ў выглядзе літаратурнага часопіса, пад рубрыкамі “Чароўны клубочак”, “Боты-бегуны, “Абрус-самабранка”, “Шапка-невідзімка”, “Чароўная палачка”, “Дыван-самалёт”, “Чароўныя словы”. Падчас мерапрыемства дзеці прымалі ўдзел у віктарыне, разгадвалі загадкі, чыталі апавяданні В.Асеявай, Л.Талстога, С.Міхалкова і абмяркоўвалі іх.