18.08.2017г. Віртуальнае падарожжа “Зямному прыцягненню насуперак”

Да Года навукі, ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося віртуальнае падарожжа “Зямному прыцягненню насуперак”, прысвечанае 110-годдзю з дня нараджэння навукоўцы, канструктара ракетна-касмічных сістэм С.П.Каралёву. Наведвальнікі пазнаёміліся з фрагментамі біяграфіі Сяргея Паўлавіча, з мультымедыйнай прэзентацыі даведаліся пра яго канструктарскую дзейнасць, а падчас прагляду дакументальнага фільма “Сяргей Паўлавіч Каралёў” зразумелі, што яго самаадданая праца, адданасць абранай прафесіі зрабілі рэальнасцю, здавалася б казачную мару пра касмічныя палёты чалавека.