12.09.2017г.Конкурс “Адгадай пісьменніка на партрэце – атрымай бібліятэчны бонус”

У год святкавання 500-годдзя кнігадрукавання на Беларусі, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, літаратуры і культуры ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў конкурс “Адгадай пісьменніка на партрэце – атрымай бібліятэчны бонус”. Наведвальнікі ўзгадвалі беларускіх пісьменнікаў і з задавальненнем пераказвалі творы аўтараў, якія прачыталі.