11.09.2017г. Гістарычна-паэтычная вандроўка “Слаўны сын Беларусі”

У рамках распачатага у вобласці інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адбылася гістарычна-паэтычная вандроўка “Слаўны сын Беларусі”, прысвечаная жыццю і творчасці Францыска Скарыны.



Наведвальнікі даведаліся пра погляды Францыска Скарыны, якія сведчаць пра яго як пра асветніка, патрыёта і гуманіста, пра яго кнігу жыцця Біблію і шмат цікавых фактаў з жыцця. Адкрыла тыдзень кніжна-ілюстрацыйная кампазіцыя “Кошык літаратурных прысмакаў”, “Аўтограф на памяць”, “Імя на хвалі: Святлана Алексіевіч”.